ТОП-10 самых публікаваных пісьменнікаў БССР

Радыё Свабода
30 июля 2015, 13:16
Колькі было выданняў у Якуба Коласа і Янкі Купалы? Хто ўваходзіць у лік найбольш публікаваных беларускіх пісьменнікаў савецкага перыяду? У каго з пісьменнікаў самыя вялікія наклады? Усе адказы можна знайсці ў новай інфаграфіцы Кірыла Стаселькі.

У БССР - у перыяд з 1918 па 1991 год - налічваецца больш за паўтысячы беларускіх пісьменнікаў, якія маюць не менш за два выданні сваіх кніг. Самымі публікаванымі пісьменнікамі ў гэты перыяд былі Якуб Колас, Алесь Якімовіч, Янка Купала, Міхась Лынькоў, Максім Танк, Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Змітрок Бядуля, Іван Шамякін і Кандрат Крапіва.

Аднак, калі браць наклады, спіс будзе адрознівацца: Алесь Якімовіч, Якуб Колас, Артур Вольскі, Максім Танк, Васіль Зуёнак, Іван Шамякін, Аляксандр Росін, Змітро Бяспалы, Васіль Быкаў, Міхась Лынькоў. У гэты спіс, напрыклад, не трапляюць Янка Купала і Змітрок Бядуля, займаючы 11 і 12 месцы адпаведна.

Крыніца дадзеных: Нацыянальная кніжная палата Беларусі.

ТОП-10 самых публікаваных пісьменнікаў БССР

ТОП-10 самых публікаваных пісьменнікаў БССР

Цікавая акалічнасць: у савецкія часы і першыя гады незалежнасці Беларусі большасць выданняў былі беларускамоўныя. Пазней набраў абароты працэс русіфікацыі. Калі ў 1991 годзе было выдадзена 37 рускамоўных кніг і 118 беларускамоўных, то ўжо ў 2013 годзе - 501 рускамоўнае выданне супраць 343 беларускамоўных.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ ТОП-10 самых публікаваных пісьменнікаў БССР