Лявона Вольскага прынялі ў Саюз пісьменнікаў

"Еврорадио"
22 октября 2010, 14:53
Для гэтага вядомы музыкант атрымаў рэкамендацыі ад Уладзіміра Арлова, Алеся Пашкевіча і Барыса Пятровіча.

Лявон Вольскі афіцыйна стаў пісьменнікам. Для ўступлення ў Саюз беларускіх пісьменнікаў ён атрымаў рэкамендацыі ад Уладзіміра Арлова, Алеся Пашкевіча і Барыса Пятровіча. Пра гэта "Еўрарадыё" распавёў сп.Пятровіч.

Ён таксама адзначыў, што ў Радзе СБП былі размовы пра тое, чаму Вольскі раней не стаў сябрам творчай арганізацыі. А ў тым, што Лявон Вольскі сапраўдны паэт, Барыс Пятровіч не сумняваецца:

-Ён паэт без прыстаўкі "песеннік". Я чытаў ягоныя кнігі ў 90-я гады. Апроч таго, ён празаік: яго апавяданні чыталіся з цікавасцю. Як мне падалося, яны напісаныя чалавекам неардынарным.

Па словах Пятровіча, неўзабаве ў друку павінна з'явіцца кніга прозы Лявона Вольскага.

Акрамя вядомага музыканта ў Саюз беларускіх пісьменнікаў 21 кастрычніка прынялі яшчэ 8 чалавек.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Лявона Вольскага прынялі ў Саюз пісьменнікаў