UDF

Новости

У Гарадку назіральніка Леаніда Гаравога выдалілі з участка

Паводле старшыні ўчастковай камісіі Пятра Прасолава, назіральнік "замінаў галасаванню". Спадар Гаравы сцвярджае, што хацеў усяго толькі разгледзець, як яно праходзіць, таму на некалькі крокаў наблізіўся да кабінак.

"З месца, вызначанага для назіральнкаў, відаць толькі спіны людзей. Я не бачу таго, як ім выдаюць бюлетэні. Плошча выбарчага ўчастку дужа маленькая, усё размешчана нязручна, таму я вырашыў крыху перасунуцца", -- гаворыць Леанід Гаравы.

Выдаленне з участку з ініцыятывы старшыні Гагарынскай камісіі №36 гарадоцкі актывіст збіраецца абскардзіць праз акруговую камісію Віцебскай Сельскай акругі №21.

Ён адзначае, што ягонае знаходжанне на участку стала прадметам канфлікту яшчэ ўчора, у першы дзень датэрміновага галасавання. Яшчэ да з'яўлення выбаршчыкаў Леанід Гаравы зрабіў некалькі фотаздымкаў выбарчага ўчастку, і яму было заяўлена, што ён "дэстабілізуе працу выбарчай камісіі". Тыя ж прэтэнзіі былі выказаны і пасля таго, як назіральнік патэлефанаваў у акруговую камісію са скаргай на дзеянні старшыні.



Перейти на сайт