UDF

Новости

Жлобін: кандыдату адмовілі ў правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі на БМЗ

16.09.2012
Кандыдату ў дэпутаты па Жлобінскай выбарчай акрузе Валерыю Рыбчанка прыйшоў адказ з Беларускага металургічнага завода, дзе прадстаўнік “Справядлівага свету” спрабаваў правесці сустрэчу з выбаршчыкамі.

–У адказе пазначана, што прадпрыемства не займаецца прадвыбарнай кампаніяй, у тым ліку і правядзеннем сустрэч з выбаршчыкамі, хоць мне дакладна вядома, што на заводзе агітацыйную кампанію праводзіць старшыня райвыканкама Леанід Апанасюк, – кажа спадар Рыбчанка.

Нагадаем, Рыбчанка прасіў даць роўныя магчымасці для правядзення агітацыі ўсім кандыдатам у дэпутаты, то бок дазволіць яму правесці сустрэчу з супрацоўнікамі завода. Намеснік генеральнага дырэктара паабяцаў перадаць заяву спецыялістам, якія займаюцца гэтымі пытаннямі.

–Я напісаў, што для сустрэчы падыходзіць любы зручны дзень, але ў адказе, які прыйшоў на мой адрас, пазначана, што сустрэча з выбаршчыкамі яшчэ немагчыма па той прычыне, што я не ўказаў дакладную дату, калі б я жадаў правесці агітацыю. Атрымліваецца, што кіраўніцтва прадпрыемства як быццам бы не адмаўляе таго, што сустрэчу з выбаршчыкамі на заводзе патэнцыйна магчыма правесці, і адначасова сцвярджае, што БМЗ не займаецца прадвыбарнай кампаніяй, – кажа Валеры Рыбчанка.



Перейти на сайт