Старшыня БНФ падаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы
17 ліпеня, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падаў дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Сп. Янукевіч зьбіраецца балятавацца па Аўтазаводзкай акрузе № 92, дзе ён ўжо неаднарозава вылучаўся. У журнале рэгістрацыі дакумантаў заява старшыні БНФ зарэгістраваная пад нумарам 7.
Таксама сёньня падаў на рэгістрацыю старшыня Слонімскай арганізацыі Партыі БНФ Іван Шэга. Сп. Шэга зьбіраецца вылучацца па Слонімскай акрузе №58.
Партыя БНФ будзе вылучаць сваіх кандыдатаў партыйным вылучэньнем. Чэрвеньскі Сойм Партыі БНФ рэкамэндаваў сваім сябрам рэгістраваць ініцыятыўныя групы, ставіць пікеты, зьбіраць, але не здаваць подпісы ў выбарчыя камісіі.