На Мастоўшчыне выкарыстоўваюцца шматразовыя налепкі на скрыні для галасавання
Сябра ўчастковай камісіі Луненскага выбарчага участка №19 (Мастоўскі раён), актывіст грамадзянскай кампаніі “За справядлівыя выбары” Лявон Карповіч накіраваў скаргу з нагоды чарговага парушэння выбарчага кодэксу на ягоным ўчастку.
Як адзначае Лявон Карповіч у сваёй заяве на адрас Мастоўскай раённай камісіі па выбарах
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 16 снежня 2010 года ў 10 гадзін раніцы ў памяшканні для галасавання Луненскага выбарчага участка №19 старшыня участковай камісіі В.Чэрнік у прысутнасці назіральнікаў з АБСЕ адляпіў паперку, прычэпленую на адтуліну на скрынцы для датэрміновага галасавання для ўкідвання бюлетэняў, ніколькі яе не пашкодзіўшы. Так, што яе паўторна можна было прыляпіць на тое ж месца без ніякіх прыкмет на тое, што яна ўжо адляплялася. Фактычна такая шматразовая налепка.
Лічу, што старшыня Луненскай участковай камісіі В.Чэрнік не забяспечвае надзейнае забяспячэнне скрыні для датэрміновага галасавання ад магчымых фальсіфікацый, тым самым парушаючы арт. 53 ч. 5 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з гэтым, Лявон Карповіч просіць прыняць меры для надзейнага забяспячэння скрыні для датэрміновага галасавання ад магчымага доступу да яе зместу і верагоднай фальсіфікацыі выбараў.