В.Карняенка: Яўка выбаршчыкаў татальна кантралюецца
“Выбары знаходзяцца пад пільным наглядам дзяржструктураў. Гэта праява таго, што мы жывем у паліцэйскай дзяржаве – калі па загаду невядома каго могуць абмяжоўваць законныя правы кожнага чалавека”, – заявіў каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары” Віктар Карняенка падчас прэсавай канферэнцыі, якая прайшла 16 снежня ў Мінску.
“Калі ў мяне запытваюцца “ці празрыстыя выбары ў Беларусі?”, я адказваю так: гэта як затаніраванае шкло ў аўтамабілі. З аднаго боку бачна ўсё, а з іншага – нічога”, – сцвярджае спадар Карняенка. На супольнай прэсавай канферэнцыі з Сяргеем Калякіным ён распавёў пра факты зарэгістраваных парушэнняў заканадаўства падчас датэрміновага галасавання.
“Яўка выбаршчыкаў татальна кантралюецца і шмат дзе скажаецца. На момант правядзення прэсавай канферэнцыі мы атрымалі звесткі з 122 выбарчых участкаў. На 29 з іх дадзеныя нашых назіральнікаў ўжо істотна разыходзяцца з афіцыйнымі. Так, на участку № 19 Беліцкага раёна Гомеля лічбы разыходзяцца амаль у 1,5 разы. Паводле нашых звестак прагаласавала толькі 77 чалавек, а камісія налічыла 113”, – адзначыў каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары”.
Ён таксама распавёў пра тое, як назіральнік з Берасця Дзяніс Турчаняк вырашыў паклапаціцца пра дэмакратычнасць выбараў і звярнуўся ў прэсу з прапановай размясціць аб’яву пра тое, каб выбаршчыкі звярталіся да яго з паведамленнямі аб заўважаных парушэннях. Газеты абвестку друкаваць адмовіліся. Назіральнік звярнуўся ў суд, суд – да старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай. Але апошняя адказала, што назіральнік перавышае свае паўнамоцтвы.
“Відавочна, што ёсць структура цэрбераў, якая насмерць стаіць на гэтых межах і ні ў якім выпадку не дазволіць змяніць сітуцацю. Можна канстатаваць, што выбараў у Беларусі няма”, – падсумаваў Віктар Карняенка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники