Чарговае парушэнне на Мастоўшчыне
Грамадскі актывіст, сябра ўчастковай камісіі Луненскага выбарчага участка №19 (Мастоўскі раён) Лявон Карповіч накіраваў скаргу старшыні участковай камісіі з нагоды адсутнасці інфармацыйнага стэнду з матэрыяламі аб кандыдатах на Луненскім выбарчым участку.
У адпаведнасці з артыкулам 45 ч.15 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь: “На ўсіх участках для галасавання не пазней за 14 дзён да выбараў афармляюцца стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі аб кандыдатах”. Між тым на вечар 06.12.2010 г. на Луненскім выбарчым участку №19 такі стэнд адсутнічаў, сцвярджае спадар Карповіч.
У сувязі з гэтым актывіст просіць правесці праверку факту адсутнасці стэнда з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў на Луненскім выбарчым участку №19 для галасавання; даць належную ацэнку дзеянням асобаў, якія не забяспечылі своечасова ўчастак для галасавання стэндам з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Таксама Карповіч патрабуе пракантраляваць забеспячэне Луненскага выбарчага участка №19 адпаведным стэндам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники