UDF

Новости

Калякін: Выбары не могуць быць прызнаныя дэмакратычнымі

Радыё Рацыя
18.11.2010
Сяргей Калякін упэўнены ў тым, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не могуць быць прызнаныя дэмакратычнымі і свабоднымі ўжо сыходзячы з сённяшняй сітуацыі.

Па словах каардынатара кампаніі “За справядлівыя выбары”, беларускія ўлады яскрава не жадаюць рабіць неабходныя для сапраўды поўнай рэалізацыі грамадзянамі свайго права, што ў сваю чаргу павінна ставіць еўрапейскіх назіральнікаў за галасаваннем у прынцыпова адмоўную пазіцыю.

- Сёння пра тое, што ў краіне могуць адбыцца свабодныя і дэмакратычныя выбары ўжо нельга казаць, калі ў краіне няма свабоды СМІ, няма свабоды грамадскіх аб'яднанняў, ёсць пераслед за палітыку і ёсць шмат іншага, з-за чаго выбары не могуць быць сумленнымі, свабоднымі, празрыстымі. Гэтыя выбары не будуць прызнаныя дэмакратычнай супольнасцю. Але краіна кіруецца ў бок дэмакратызацыі, у бок свабоды.

Лідар партыі аб’яднаных левых “Справядлівы свет” прыводзіць у прыклад нядаўняе выказванне дэпутата нямецкага парламента Марылуізы Бэк пра тое, што ўжо на сённяшні дзень выбарчую сітуацыю ў Беларусі нельга назваць адпаведнай стандартам АБСЕ, і адпаведна з гэтага вынікі, што і галасаванне таксама не будзе прызнаные Еўропай.

Чарговым яскравым падцвярджэннем гэтага выказвання, на думку Сяргея Калякіна, з’яўляецца агучаны на гэтым тыдні спіс месцаў, прызначаных для перадвыбарчай агітацыі кандыдатамі ў прэзідэнты і сябрамі іх каманд, які амаль не адрозніваецца ад падобнага спісу, зацверджанага пяць год таму падчас мінулых выбараў прэзідэнта.



Перейти на сайт