UDF

Новости

Кампанія “За справядлівыя выбары 2010” хоча зладзіць кругласуткавае назіранне на 250 участках

"Наша Ніва"
19.10.2010
Кампанія «За справядлівыя выбары», якую праводзяць больш за дзесяць дэмакратычных партый і аб’яднанняў, мае намер ахапіць 250 участкаў для галасавання кругласутачным назіраннем.

Пра гэта паведаміў 19 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску адзін з каардынатараў кампаніі намеснік старшыні руху «За Свабоду» Віктар Карняенка.

Паводле яго слоў, на кожны з такіх участкаў плануецца накіраваць па чатыры назіральнікі. «Калі спатрэбіцца, то мы гатовы начаваць пад дрэвамі выбарчых участкаў», — паведаміў палітык.

Усяго кампанія «За справядлівыя выбары» мае намер накіраваць да 1.600 назіральнікаў на ўчасткі для галасавання, а таксама вылучыць больш за тысячу сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій.

«Гэтага дастаткова, каб зрабіць добры аналіз працэсу галасавання і падліку галасоў», — сказаў Карняенка.

Паводле слоў яшчэ аднаго каардынатара кампаніі, лідара Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна, «галоўнае — не колькасць, а якасць». «Назіральнік павінен актыўна карыстацца сваімі правамі», — падкрэсліў ён.



Перейти на сайт