UDF

Новости

У Гомелі камісіі і назіральнікі істотна разышліся ў падліку яўкі

"Наша Ніва"
20.12.2010
Дадзеныя аб яўцы выбаршчыкаў у камісій і назіральнікаў кардынальна разыходзяцца, паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі "За справядлівыя выбары» Васіль Палякоў.

Паводле яго слоў, у Савецкім раёне на ўчастку № 13, паводле афіцыйных дадзеных, прагаласавала 90% выбаршчыкаў, а па падліках назіральнікаў - 61%, на ўчастку № 14 - адпаведна 90,1% і 66,3%, на ўчастку № 28 - 93% і 59,8%, на ўчастку № 47 - 90,5% і 70%.

У Цэнтральным раёне на ўчастку № 18 прагаласавала, па афіцыйных дадзеных, 90% выбаршчыкаў, 61,5% - па звестках назіральнікаў, на ўчастку № 17 - 91,9% і 76,1%, на ўчастку № 44 - 93% і 68 , 7%.

На ўчастку № 19 (Навабеліцкі раён) яўка склала 93,3%, па дадзеных камісіі, і 64,9% - па падліках назіральнікаў.



Перейти на сайт