UDF

Новости

Па факце «масавых беспарадкаў» у Мінску распачата крымінальная справа

"Наша Ніва"
20.12.2010
Арганізатары акцыі пратэсту апазіцыі, якая прайшла ў Менску вечарам 19 снежня будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Як паведаміў у эфіры Першага нацыянальнага канала міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, заведзена крымінальная справа па артыкуле 293 КК (масавыя беспарадкі). Яе максімальная санкцыя — 15 гадоў пазбаўлення волі.

Міністр заявіў, што затрыманыя «дастатковую"колькасць удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі. У ёй пацярпела больш за 30 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія шпіталізаваны з рознымі траўмамі. У іх пераломы рук, ног, насоў, збітыя іншыя часткі цела.

Разбіта чатыры відэакамеры МУС, адна выкрадзена.



Перейти на сайт