UDF

Новости

Віцебск: з участка выдалілі назіральніцу

Радыё "Свабода"
19.12.2010
Антаніна Піванос зьвярнула ўвагу камісіі на тое, што па ўчастку для галасаваньня ходзіць дырэктар школы №11 – пабочная асоба падчас выбарчага працэсу. Участковая камісія напісала акт, што назіральніца правакуе канфлікт.

Паводле Антаніны Піванос, чальцы камісіі самі справакавалі скандал: падышлі да стала, дзе сядзяць назіральнікі і сталі гучна камэнтаваць сытуацыю: маўляў, кіраўнікі ўстановаў мусяць спрыяць правядзеньню выбараў, і гэта запісана ў выбарчым заканадаўстве. Якім чынам дырэктарка школы спрыяла правядзеньню выбараў на ўчастку №20, назіральніцы не патлумачылі – толькі ўручылі акт, што яе выдаляюць з участка.

Спадарыня Піванос была назіральніцай яшчэ ад пачатку датэрміновага галасаваньня. Віцебскія праваабаронцы заўважаюць , што назіраньне мае пэўны плён. У прыватнасьці, там, дзе на ўчастках ёсьць незалежныя назіральнікі, колькасьць прагаласавалых датэрмінова не перавышае 25%, а там, дзе назіральнікаў няма – сягае за 40%. І праваабаронцы не выключаюць, што выдаленьні назіральнікаў з участкаў могуць стаць у дзень выбараў масавай зьявай.



Перейти на сайт