Датэрмінова сагналі і самі прыйшлі 23,1%
Усяго падчас датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі выбарчыя ўчасткі наведалі 1 млн. 629 тыс. 191 выбаршчык, або 23,1% ад уключаных у спісы для галасавання.
На працягу пяці дзён найбольш актыўна галасавала Віцебская вобласць, дзе ўчасткі наведалі 34,6% выбаршчыкаў. У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 18,8%, Гомельскай — 24,1%, Гродзенскай — 23,4%, Мінскай — 20,4%, Магілёўскай — 26,4, у Мінску — 17,7%.
На замежных участках прагаласавалі 28,2% выбаршчыкаў.
На прэзідэнцкіх выбарах 2006 года ў датэрміновым галасаванні ўзялі ўдзел 31,3% выбаршчыкаў.
Нагадаем, такі вялікі працэнт тых, хто прагаласаваў датэрмінова, выклікае падазрэнне ў назіральнікаў.