UDF

Новости

Назіральніка тэрмінова выклікалі на працу і закрылі бальнічны

Радыё "Свабода"
18.12.2010
Незалежнага назіральніка Ўладзімера Марозава тэрмінова выклікалі на працу. Ён працуе на самым буйным прадпрыемстве Магілёва “Хімвалакно”. Фармальная падстава – у сувязі з вытворчай неабходнасьцю.

Як патлумачыла Марозаву кіраўніцтва, у суботу й нядзелю чакаюцца вялікія сьнегапады й няма каму чысьціць ад сьнегу прадпрыемства.

Субота й нядзеля ў актывіста меліся быць выхаднымі. Сам Марозаў лічыць, што яго выклікалі на працу, каб пазбавіць магчымасьці назіраць за выбарамі.

Марозаў: “У мяне начальства нармальныя людзі, яны далі зразумець, што загад выдадзены супраць іх волі, маўляў паглядзі на верх, гэта адтуль. Пасьля таго як мне паведамілі, што мушу прыйсьці на працу я разнэрваваўся. Узьняўся ціск. Пайшоў у паліклініку. Узяў бальнічны да панядзелка. Як толькі я паведаміў пра яго кіраўніцтву мне тут жа патэлефанавала мэдык і сказала, што ня правільна выставіла дыягназ. Яна прызнала, што на яе паўзьдзейнічалі. Бюлетэнь закрылі”.

Уладзімер Марозаў дапускае, што на працу маглі выклікалі, каб не дапусьціць 19 сьнежня яго паездкі ў Менск.

Уладзімера Марозава назіральнікам вылучыў “Рух За свабоду”. Галасаваньне ён пільную на 128 выбарчым участку Магілёва.



Перейти на сайт