UDF

Новости

Аўто Рымашэўскага трымалі ў блакадзе

[xfgiven_info]
[/xfgiven_info] 18.12.2010
Як паведаміў "Еўрарадыё" кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, аўто, у якім ён знаходзіўся, на мінскай вуліцы Аэрадромнай атачылі міліцэйскія машыны. Разам з ім у аўто былі давераныя асобы -- Дзяніс Садоўскі і Зміцер Шухрай. Везлі агітацыйныя матэрыялы.

Яны адмовіліся выходзіць з аўто. Рымашэўскі праз мегафон звяртаў увагу мінакоў і кіроўцаў на затрыманне кандыдата ў прэзідэнты. Таксама ён пазваніў у міліцыю, бо людзі ў форме не прадставіліся і не тлумачылі свае дзеянні.

Непадалёк стаяў аўтазак і спецназ з аўтаматамі.

Першапачаткова прэтэнзіі да аўтамабіля ўзніклі ў ДАІ. Паведаміўшы Дзянісу Садоўскаму, што ягоны аўтамабіль забяруць на штрафную стаянку для праверкі, супрацоўнік ДАІ Юры Раманенка выклікаў спецназаўцаў, паведамляе радыё «Свабода». Да машыны Садоўскага супрацоўнік ДАІ прычапіўся проста ў двары ля офіса БХД. «Спачатку няправільная паркоўка, пасля сказаў, што машына ў вышуку, — каментуе кіраўнік штабу Рымашэўскага Павал Севярынец. — Паўтараецца гісторыя Змітра Дашкевіча. Правяраюць, ці можна націснуць на кандыдата».

Паведаміўшы Дзянісу Садоўскаму, што ягоны аўтамабіль забяруць на штрафную стаянку для праверкі, супрацоўнік ДАІ Юры Раманенка выклікаў спэцназаўцаў. Дзяніса Садоўскага адвезлі ў міліцыю Кастрычніцкага раёну аўтазакам.

Туды ж прыехаў Віталь Рымашэўскі і назіральнікі АБСЭ. Яны просяць патлумачыць прычыну затрыманьня Дзяніса Садоўскага.

Толькі каля 23:25 Віталь Рымашэўскі і Дзяніс Садоўскі пакінулі міліцыю Кастрычніцкага раёну Менску. Гэт адбылося пасля таго, як у міліцыю прыехалі назіральнікі АБСЭ і журналісты. Кіраўнік ДАІ Кастрычніцкага раёну ня стаў браць на сябе адказнасьць за затрыманне Дзяніса Садоўскага і рэтыраваўся.



Перейти на сайт