Вярхоўны суд адмовіўся заводзіць справу супраць ЦВК
Вярхоўны суд адмовіўся заводзіць справу супраць Цэнтравыбаркаму паводле скаргі назіральніка з Магілёва.
Назіральнік ад БНФ у Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Барыс Бухель паскардзіўся ў Вярхоўны суд, што ЦВК, на ягоную думку, незаконна ўтойвае інфармацыю.
Бухель сьцьвярджае, што ЦВК не апублікаваў больш за 80% сваіх пастановаў, сайт ЦВК нязручны ў навігацыі, а таксама адсутнічае яго беларускамоўная вэрсія.
Вярхоўны суд заявіў, што "магчымасьць абскарджаньня такіх рашэньняў дзеючым заканадаўствам не прадугледжана".
Барыс Бухель, камэнтуючы адказ Вярхоўнага суду, падкрэсьліў, што ён не абскардзіў ніякіх рашэньняў ЦВК, а абскардзіў дзеяньні (бязьдзейнасьць) ЦВК, якія парушаюць яго правы і законныя інтарэсы.
"Вярхоўны суд у парушэньне Канстытуцыі адмовіў заводзіць справу — нібыта Выбарчым кодэксам не прадугледжана абскарджаньне ў Вярхоўным судзе таго, што ЦВК не разьмяшчае ўсіх пастановаў ЦВК. А на маё патрабаваньне зрабіць сайт ЦВК двухмоўным і прывесьці яго ў адпаведнасьць з тэхнічнымі патрабаваньнямі адпаведнай пастановы Саўміну суд наогул адрэагаваў поўным маўчаньнем", — перадае БелаПАН словы Бухеля.