UDF

Новости

Студэнт Сельгасакадэміі: Здымаюць з лекцый, каб мы прагаласавалі датэрмінова

"Наша Ніва"
15.12.2010
Расповед студэнта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміи пра тое, як праходзяць выбары.

Пра ўсю агітацыю можна не казаць, ніяк праходзіла, ні за кога, нікім не праводзілася. Яшчэ за тыдзень да пачатку датэрміновага галасавання ўсіх студэнта апавясцілі аб тым што ўсе павінныя прагаласаваць датэрмінова, апошні тэрмін — чацвер. Калі некаторыя студэнты пайшлі галасаваць у аўторак, яны ўбачылі, што распісвацца трэба не толькі за атрыманне бюлетэня, але яшчэ ў ведамасцях, дзе напісаныя прозвішча, факультэт, курс.

Гэтыя спісы ідуць адразу ў дэканат, а потым у рэктарат. Каб усе ведалі, прагаласаваў ты датэрмінова ці не.

Яшчэ трэба сказаць старасце групы, што ты зрабіў свой выбар, яна пазначыць у яшчэ адной ведамасці.
Пасля гэтага можна спакойна ехаць дадому, без усялякіх тлумачальных папер і да таго падобнага. Гэта яшчэ не мяжа.

Нас, цэлы курс, здымаюць з лекцыі, каб мы ўсе прагаласавалі датэрмінова.

У такім выпадку пра якія выбары ідзе гаворка?!!



Перейти на сайт