UDF

Новости

У Гарадку адмовілі ў праве назірання

[xfgiven_info]
[/xfgiven_info] 15.12.2010
Назіральнік, праваабаронца Леанід Гаравы падаў у суд іск на старшыню Гагарынскай выбарчай камісіі Вячэслава Грыбанава. Вячэслаў Грыбанаў адмаўляе назіральніку Гаравому, даверанай асобе Алеся Міхалевіча, у рэалізацыі праў на назіранне на падставе версіі аб надзвычайным здарэнні, якое можа адбыцца падчас як датэрміновага галасавання, так і ў дзень выбараў.

Пры гэтым Вячэслаў Грыбанаў паўтарае меркаванне кіраўнікоў раённай камісіі Наталлі Берасневай і Ўладзіміра Зыкава.

14 снежня Леанід Гаравы наведаў Гагарынскі выбарчы ўчастак, дзе планаваў правесці назіранне за ходам датэрміновага галасавання. Дадзены ўчастак вызначаецца тым, што з месцаў для назіральнікаў не бачны ні ход выдачы бюлетэняў, ні ход галасавання – колькі выбаршчыкаў уваходзіць у кабіну для таемнага галасавання.

Давераная асоба яшчэ 7 снежня звяртаўся да раённай камісіі наконт парушэння праў назіральніка на гэтым участку. Але кіраўнікі раённай камісіі Наталля Бераснева і Уладзімір Зыкаў не аднавілі парушаныя правы назіральніка, а сам зварот разгледзілі з парушэннямі нормаў выбарчага заканадаўства. Гэта стала падставай для звароту Леаніда Гаравога да старшыні Гарадоцкага райвыканкама наконт пачатку адміністратыўнага працэсу супраць Н. Берасневай і У. Зыкава.

На прапанову назіральніка аднавіць парушаныя правы -- паставіць стол на месца з якога бачны і ход выдачы бюлетэняў, і ход галасавання старшыня Вячэслаў Грыбанаў адказаў адмовай. Пры гэтым старшыня камісіі прадэманстраваў дзіўную "логіку". Стол нельга ставіць каля сцяны, бо пры ўзнікненні надзвычайнага здарэння неабходна будзе адкрываць запасны выхад, а стол назіральнікаў будзе супрацьдзейнічаць гэтай эвакуацыі. Зыходзячы з гэтай "логікі" выходзіць, што назіральнікі з'яўляюцца быццам тэрарыстамі або хворымі на галаву асобамі, якія будуць супрацьдзейнічаць эвакуацыі з ўчастка.

У сувязі з адмовай Вячэслава Грыбанава актывіст праваабарончай арганізацыі Рух "За Свабоду", давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А. Міхалевіча, Леанід Гаравы звярнуўся ў суд Гарадоцкага раёна з іскам да Гагарынскай участковай камісіі №5.



Перейти на сайт