У Слоніме ўчастковыя зрываюць агітплакаты кандыдатаў
У Слоніме нават міліцыя не можа прымусіць прадпрымальнікаў вывешваць плакаты кандыдатаў ад апазіцыі.
Сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага у Слоніме Барыс Кучынскі 10 снежня спрабаваў развесіць агітацыйныя матэрыялы кандыдата на Косаўскім рынку, гандлёвае месца 19. Прадпрымальнік катэгарычна адмовіўся, нягледзячы на рашэнне выканкаму, згодна з якмі абавязаны размесціць агітацыйныя матэрыялы. Кучынскі выклікаў міліцыю. Капітан Сяргей Сучык склаў пратакол на прадпрымальніка, аднак плакат на гандлёвым месцы так і не з’явіўся.
“Дык чаму я і цяпер не магу вывесіць плакат, пытаюся ў каітана. А ён кажа: "А я не магу прымусіць прадпрымальніка”, - абураецца сітуацыяй Барыс Кучынскі.
З яшчэ адным абуральным выпадкам Кучынскі сутыкнуўся ў краме чыгуначнага вакзала, дзе некалькімі днямі раней з дазволу кіраўніцтва крамы былі вывешаныя агітацыйныя матэрыялы Віталя Рымашэўскага.
“Увечары 9 снежня я зайшоў у краму і бачу, што плакатаў няма. Пытаюся ў дырэктаркі, хто зняў? А яна кажа: "Участковы Данільчык прыйшоў і зняў. Мы будзем разбірацца з гэтым беззаконнем!”, - кажа актывіст БХД.