Някляеў заклікаў усіх кандыдатаў зняцца з прэзідэнцкіх выбараў
«Адначасовае зняцце сваіх кандыдатур узмоцніць апазіцыю і Плошчу. Нам нельга дапусціць, каб выбары былі прызнаныя міжнароднымі структурамі. Прызнанне выбараў — гэта будзе наша параза. Калі мы ўсе разам здымем свае кандыдатуры — гэта будзе моцны крок», — заявіў Някляеў 9 снежня на пікеце ля Адміністрацыі прэзідэнта.
Кандыдат лічыць, што выбары ўжо можна лічыць недэмакратычнымі і ні Расія, ні ЕС іх прызнаваць не павінны: «Калі ЕС прызнае гэтыя выбары, то гэта будзе ўжо занадта «Рэалпалітык».
Штаб Уладзіміра Някляева падрыхтаваў адпаведны дакумент, які даказвае недэмакратычнасць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Дакумент заснаваны на дакладзе юрыста Гары Паганяйлы.
«Я лічу, што нам усім варта зараз абнуліць рэйтынгі і разам заявіць аб немагчымасці прызнання гэтых выбараў. І разам выйсці на Плошчу 19 снежня, каб патрабаваць там правядзення новых выбараў, ужо без Лукашэнкі», — заявіў Уладзімір Някляеў.
Плануецца, што магчымасць зняцця сваіх кандыдатур з выбараў частка кандыдатаў абмяркуе ўжо сёння, 9 снежня.
Заяву аб неабходнасці зняцця кандыдатур Някляеў зрабіў падчас пікету, зладжанага насупраць Адміністрацыі прэзідэнта. Мэтай пікету было заклікаць Лукашэнку прыняць удзел у тэледэбатах.
«Ён схаваўся ў тым вялікім доме. Абвінаваціў мяне ў сувязях з Расіяй, сказаў, што мае доказы і схаваўся. Факты на тумбачку! Хай прыйдзе на дэбаты і ў жывым эфіры пакладзе факты на тумбачку», — заявіў Някляеў.