Актывіста затрымалі за распаўсюд улётак Рымашэўскага

Радыё "Свабода"
2 декабря 2010, 19:01
Актывіста аргкамітэту ў стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Кастуся Шыталя трымаюць у пастарунку Браслаўскай міліцыі за распаўсюджваньне агітацыйных улётак кандыдата на пасаду прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага.

Па стане на 18 гадзін Кастуся Шыталя трымаюць дзьве гадзіны. За гэты час супрацоўнікі Браслаўскай міліцыі па факсе перадалі ўлётку ва ўпраўленьне ўнутраных спраў Віцебскай вобласьці. Міліцыянты ў тэксьце ўгледзелі парушэньне заканадаўства — заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай уладамі масавай акцыі. Згодна з тэкстам улёткі, грамадзянаў запрашалі прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу сталіцы 19 сьнежня падчас падліку галасоў.

Кастуся Шыталя не адпусьцілі на волю і трымаюць у пастарунку міліцыі. Паплечнікі хлопца лічаць, што апроч канфіскацыі друкаванай прадукцыі, супраць Кастуся могуць скласьці адміністрацыйны пратакол.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFПрезидентские выборы 2010Мониторинг правонарушений ❯ Актывіста затрымалі за распаўсюд улётак Рымашэўскага