UDF

Новости

Невядомыя збілі давераную асобу Кастусёва

"Наша Ніва"
25.11.2010
23 лістапада адбыўся напад невядомых на давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, намесніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова.

Выходзячы з пад’езду, сп. Лялькоў без усялякага папярэджання атрымаў удар цяжкім прадметам у твар і згубіў прытомнасць. Матывы нападу — невядомыя, бо асабістыя рэчы і грошы Лялькова засталіся некранутыя. Пасьля дастаўлення «хуткай дапамогай» у бальніцу, урачы дыягнаставалі ў сп. Лялькова адкрыты пералом носу і пералом кісці левай рукі. Пасьля атрымання неабходнай дапамогі сп. Лялькоў знаходзіцца дома на пасцельным рэжыме.

У міліцыю пра інцыдэнт заяўлена.



Перейти на сайт