Маніторынг БАЖ: выбары застаюцца маргінальнымі
Беларуская асацыяцыя журналістаў прадставіла дадзеныя другога этапу маніторынгу беларускіх электронных і друкаваных СМІ ў справе асьвятленьня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Маніторынг ахоплівае пэрыяд выбарчай кампаніі, калі ажыцьцяўлялася праверка сапраўднасьці подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў, а таксама рэгістрацыя кандыдатаў на прэзыдэнта.
Асноўныя высновы мэдыя-маніторынгу:
У дзяржаўных электронных і друкаваных СМІ тэма прэзыдэнцкіх выбараў заставалася маргінальнай, нягледзячы на тое, што некаторыя мэдыі павялічылі да яе сваю ўвагу.
Агульная карціна асьвятленьня выбарчай кампаніі таксама істотна не зьмянілася. Галоўнымі яе акторамі былі дзеючы прэзыдэнт, непэрсаніфікаваны суб’ект "улада", ЦВК і тэрытарыяльныя камісіі, дзейнасьць якіх ацэньвалася станоўча.
Дзяржаўныя СМІ працягвалі ігнараваць іншых патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. А мінімальная ўвага да іх была выклікана працэдурай рэгістрацыі. (...) Пазытыўнае пазыцыянаваньне дзеючага прэзыдэнта, ягонае выразна дамінантнае становішча ў дзяржаўных СМІ — частка агульнай стратэгіі асьвятленьня выбарчага працэсу. А яе адваротны бок — маргіналізацыя ўсіх астатніх прэтэндэнтаў, асобы і прозьвішчы якіх засталіся невядомымі для аўдыторыі дзяржаўных мэдыяў.
Дзяржаўныя медыі (...) асьвятлялі выбарчы працэс, выразна ігнаруючы прынцыпы журналісцкай этыкі і міжнародна прызнаныя стандарты.
На старонках недзяржаўнай прэсы былі заўважаныя практычна ўсе патэнцыйныя кандыдаты. А карціна выбарчага працэсу ўлучала значна больш розных суб’ектаў параўнальна зь дзяржаўнымі мэдыямі.
У недзяржаўных газэтах ня выяўлены выпадкі перакручваньня, скажэньня інфармацыі ці тэндэнцыйнага асьвятленьня падзеяў.