Месца сустрэчы з кандыдатам — парк, дзе праводзіцца рамонт
Мясцовыя выканкамы Берасьцейскай вобласьці вызначылі месцы і памяшканьні для правядзеньня сустрэчаў выбаршчыкаў з кандыдатамі. Але, прыкладам, аказалася, што ў Баранавіцкім старым парку, дзе дазволены выбарчыя мерапрыемствы, праводзяцца рамонтныя працы. А ў Берасьці актывісты сутыкнуліся зь недасканаласьцю заканадаўчага рэгуляваньня сустрэч выбаршчыкаў для абмеркаваньня якасьцяў кандыдатаў.
Баранавіцкі актывіст Яраслаў Грышчэня адзначае, што дазволеныя месцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў знаходзяцца далёка ад цэнтру гораду, яны малалюдныя. Інфармацыйныя стэнды і рэклямна-агітацыйныя тумбы — таксама ня ў цэнтры гораду. А памяшканьні для сустрэчаў з выбаршчыкамі выдзелены ў Доме афіцэраў, які не зусім прыстасаваны для гэтых мэтаў:
"У Доме афіцэраў памяшканьні на самой справе не прыстасаваныя для сустрэчаў. Немагчыма там сабраць больш за 30 чалавек. Для нас гэта будзе проста нерэнтабельна. А чаму вызначаны менавіта Дом афіцэраў? Для таго, каб там узьнікалі стыхійныя мітынгі на прыступках гэтага будынку, бо ўнутры практычна немагчыма сабрацца".
Каардынатар руху "За свабоду" па Берасьці Дзяніс Турчыняк адзначае, што масавыя мерапрыемствы могуць ініцыяваць ня толькі кандыдаты, але і простыя грамадзяне. Дастаткова будзе зьвярнуцца ў тэрытарыяльную камісію з заявай пра правядзеньні масавага мерапрыемства. І тут Тручыняк зьвяртае ўвагу на хібу ў заканадаўстве:
У Доме афіцэраў памяшканьні на самой справе не прыстасаваныя для сустрэчаў. Немагчыма там сабраць больш за 30 чалавек. Для нас гэта будзе проста нерэнтабельна.
"Вось, напрыклад, я як грамадзянін зьвяртаюся ў камісію аб правядзеньні сустрэчы з выбаршчыкамі з мэтай абмеркаваць якасьці аднаго з кандыдатаў. Але ніводзін закон, акрамя як аб звароце грамадзян, не рэглямэнтуе тэрмін разгляду гэтай заявы. Калі пажадаюць, то дазволяць мерапрыемства празь дзень, або праз тры, або празь пяць. Таму, што тычыцца сходаў без кандыдатаў, то няма заканадаўчай канкрэтызацыі".
Ідэя правядзеньня сходаў выбаршчыкаў для абмеркаваньня кандыдатаў зьявілася падчас кампаніі па зборы подпісаў, працягвае Дзяніс Турчыняк:
"Як паказала практыка правядзеньня пікетаў, людзі часта зьбіраліся каля інфармацыйных стэндаў. Часта ўзьнікалі дэбаты. Людзі вельмі жадаюць выказацца, таму я перакананы, што знойдуцца ініцыятыўныя асобы, якія выступяць арганізатарамі падобных мерапрыемстваў".
Дзяніс Турчыняк неаднаразова зьвяртаўся ў ЦВК, каб той вызначыў дакладныя тэрміны разгляду заяваў грамадзянаў пра правядзеньні сходаў выбаршчыкаў. Аднак ЦВК праігнаравала гэтыя звароты.