UDF

Новости

БТ гаворыць пра Лукашэнку ў 1250 разоў болей, чым пра апазіцыю

"Наша Ніва"
02.11.2010
Маніторынг «Асвятленне выбараў у СМІ» даў несуцешны вынік: ніякімі свабоднымі выбарамі і не пахне.
Праведзены першы этап маніторынгу «Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў‑2010 у беларускіх СМІ».


Пад прыцэлы экспертаў у галіне медыяў трапілі васемнаццаць СМІ, як дзяржаўных, так і недзяржаўных, як папяровых, так і электронных.

Што датычыць незалежных выданняў, то асаблівых прэтэнзіі тут няма. І naviny.by, і «Наша Ніва», і «Народная воля» асвятляюць выбары досыць шматбакова.

Цікава, што ва ўсіх згаданых медыях найбольшае месца сярод кандыдатаў вылучаецца Уладзіміру Някляева.[/b
А вось «Камсамольская праўда» найбольш увагі надала [b]Аляксандру Лукашэнку.
Яму аддадзена 82% газетнай плошчы, што адводзіцца пад выбары. І рэпрэзентаваны ён, асноўным чынам, станоўча. На ўсіх астатніх прэтэндэнтаў набралася ўсяго толькі 18%.

«У дзяржаўных СМІ тэма прэзідэнцкіх выбараў не была прыярытэтнай. Гэта вынікае хоць бы з таго, што сюжэтам на тэму выбараў адводзілася ў 2‑3 разы меней часу, чым надвор’ю і ў 17 разоў меней, чым спорту», — кажа адзін з каардынатараў маніторынгу філосаф Алесь Анціпенка.

Дзяржаўныя СМІ амаль не падавалі матэрыялаў, прысвечаных збору подпісаў. А калі нешта і праслізгвала, то дамінаваў іранічна‑прыніжальны тон, ды ўжываліся абразлівыя параўнанні.

«Рыжы, рыжы, канапаты, зняўся з гонкі кандыдатаў», — так тэлеканал АНТ пракаментаваў рашэнне Сяргея Рыжова спыніць удзел у прэзідэнцкіх выбарах.

Апроч Лукашэнкі, дзяржаўныя СМІ таксама асвятлялі дзейнасць ЦВК, назіральнікаў. Гэта падавалася ў нейтральным святле.

«Дзяржаўныя выданні змяшчалі матэрыялы, якія стваралі ўражанне прадвызначанасці выбараў», — кажа А.Анціпенка.


Вечаровая навіновая праграма «Панарама» на тэлеканале БТ тэме прэзідэнцкіх выбараў адвяла ўсяго толькі 0,86% эфірнага часу.

Аляксандру Лукашэнку выдзяляецца 75% часу. Згадкі пра іншых кандыдатаў былі па некалькі секунд. Так былі імгненныя нагадванні пра кандыдатаў Някляева і Правальскага. Але гэта 0,01% часу. То бок пра Лукашэнку ў «Панараме» расказваюць у 1250 разоў болей.

На АНТ і Першым канале радыё Лукашэнка таксама займае 70 і 80% часу адпаведна. На АНТ адзін раз (!) згадвалі Раманчука і Рыжова.

А вось «Советская Белорусіі» аддала апазіцыі аж 13,6% плошчы. Што праўда, гаворка пра апазіцыю зусім не персаніфікаваная і часта негатыўная. Вылучыць некага з кандыдатаў немагчыма.

Уявіць сабе такую карціну дзесьці ў краінах Еўрасаюза немагчыма. Там напярэдадні выбараў СМІ імкнуцца даваць аднолькавую інфармацыю пра ўсіх магчымых кандыдатаў.



Перейти на сайт