ПКБ рыхтуецца да з'езда
Пазачарговы XIV з’езд Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) пройдзе 23 і 24 мая. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар цэнтральнага камітэта партыі Валерый Ухналёў.
"Цяпер мы чакаем адказ Мінгарвыканкама на нашу просьбу аб выдзяленні памяшкання для правядзення з’езда. Калі адказ будзе адмоўны, давядзецца шукаць запасныя варыянты", — сказаў палітык.
Галоўнай тэмай з’езда будзе рэфармаванне партыі.
"Цяпер працуюць тры групы, якія займаюцца падрыхтоўкай пытанняў да з’езда, — паведаміў Ухналёў. — Я ўзначальваю групу па выпрацоўцы змен у статут партыі. Лідэр ПКБ Сяргей Калякін распрацоўвае праект пазіцыі па пытаннях эканамічнага крызісу. Сакратар ПКБ Алена Скрыган рыхтуе пакет прапаноў для з’езда па змене назвы партыі".
Валерый Ухналёў адмовіўся даць варыянты новай назвы партыі. "Пакуль пра гэта казаць рана. 16 мая адбудзецца пленум ЦК ПКБ, які павінен вызначыць асноўны парадак дня з’езда, а таксама варыянты новай назвы партыі, якія будуць вынесены на разгляд дэлегатаў", — сказаў палітык.