UDF

Новости

ПКБ стане “партыяй працоўных“ ці “сацыяльнага развіцця“

Партыя камуністаў Беларуская чакае рэфармавання, у выніку якога зменіцца яе назва. Гэтае пытанне разгледзіць партыйны з'езд, які адбудзецца 23-24 траўня ў Мінску.

Паводле слоў сакратара ЦК ПКБ Алены Скрыган, на сённяшні дзень існуе некалькі варыянтаў новай назвы, якія цяпер абмяркоўваюць камуністы-апазіцыянеры:

"Некалькі варыянтаў ёсць. Гэта варыянты, якія ўключаюць у сябе назвы "працоўная", "партыя працоўных", "партыя працы", "сацыяльнай справядлівасці", "сацыяльнага развіцця", "сацыяльнага прагрэсу". Вось такія словы ў асноўным прысутнічаюць у варыянтах назвы".

Ужо ў чацвер адбудзецца пасяджэнне спецыяльнай камісіі па назве партыі, якая, верагодна, вызначыць некалькі асноўных варыянтаў.

Гэтая і іншыя змены мусяць "наблізіць магчымасці партыйных арганізацый да сённяшніх умоваў", кажа Алена Скрыган.



Перейти на сайт