Гамельчукам нагадалі пра Чарнобыль
Актывісты Руху "За Свабоду" у межах мерапрыемтсваў, прымеркаваных да 23 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, раздавалі жыхарам Гомеля бюлетэнь "Рэактар".
У выданні ўздымаюцца праблемы не толькі звязаныя з чарнобыльскай трагедыяй і яе наступствамі, але і з будаўніцтвам у Беларусі атамнай электрастанцыі.
Акцыя праводзілася каля шматлюднага пераходу насупраць гандлёвага дому "Рэчыцкі", а таксама на рынку "Давыдаўскі".
– Зараз улады робяць усё магчымае, каб замоўчваць чарнобыльскую праблему, не вырашаць яе, - кажа ўдзельнік акцыі Аляксандр Процка. – Людзі ўжо і самі забываюць пра Чарнобыль, пра радыяцыю… Але гэта не дадае ім і іх дзецям здароўя. А ўлады пра гэта не турбуюцца. Яны будуюць лядовыя палацы, праводзяць базары і дажынкі замест таго, каб дапамагаць пераадолець наступствы аварыі".