“Народны кантроль“ змагаецца за дабрабыт

milinkevich.org
27 апреля 2009, 11:46
Актывісты кампаніі "Народны кантроль" сабралі подпісы пад калектыўным зваротам з патрабаваннем вярнуць зачыненую прыбіральню. Улады пайшлі насустрач.

Абураныя закрыццём грамадскай прыбіральні жыхары Пружан звярнуліся ў "Народны кантроль". Актывісты кампаніі склалі зварот і сабралі подпісы пад патрабаваннем да камунальшчыкаў аднавіць працу туалета альбо абсталяваць новы. Актывісты "Народнага кантролю" таксама падрабязна апісалі праблему ў сваім бюлетэні "Вы і мы".

Паводле сцверджанняў актывістаў, у горадзе да гэтай пары не выконваюцца нарматывы па колькасці грамадскіх прыбіральняў: на 1000 жыхароў трэба, каб быў хоць адзін унітаз. У выніку праведзенай кампаніі гарадскія ўлады аднавілі працу грамадскай прыбіральні.

З пачатку году, дзякуючы намаганням "Народнага кантролю" і жыхароў Пружан, вырашаны праблемы працякання даху ў некаторых шматкватэрных дамах і сплочана кампенсацыя жыхарам за ўрон. Таксама на просьбу жыхароў ў мікрараёне "Заводскі" да 7-га мая будзе ўсталяваны "ляжачы паліцэйскі".

Нагадаем, грамадская кампанія "Народны кантроль" была ініцыяваная пружанскімі актывістамі Руху "За Свабоду" і іншых дэмакратычных арганізацый.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ “Народны кантроль“ змагаецца за дабрабыт