UDF

Новости

Моладзь БНФ пасадзіла дрэвы пад наглядам міліцыі

pbnf.org
24.04.2009
Акцыя Моладзі БНФ "Пасадзі дрэва" адбылася ў парку ля Чарнобыльскай капліцы пад пільным наглядам супрацоўнікаў міліцыі. Вынік - 23 маладыя дрэўцы, якія ёсьць напамінам аб трагічнай падзеі 1986 года. Да акцыі далучыліся таксама сябры "Маладой грамады".

Андрусь Ігнатовіч: "Ідэя акцыі ўзьнікла пасьля абвесткі на сайце Мінгарвыканкама аб закліку ўзяць удзел у азеляненьні гораду. Мы вырашылі прымеркаваць пасадку дрэваў да 26 красавіка, таму і абралі парк ля каплічкі. Абсалютна бясплатна мы ўзялі з рассадніку парасткі."

У самым разгары працы да ўдзельнікаў акцыі падыйшлі два міліцыянты, два чалавекі ў цывільным з камерай і, як высьветлілася ў працэсе, прадстаўніца "Зелянбуду" з просьбаю даць тлумачэньні "няўзгодненай пасадцы дрэваў". Аказваецца, пасадзіць дрэва без узгадненьня ейнай арганізацыі - немагчыма. На пытаньне, ці можна зараз высадзіць дрэвы з ёйнай згоды, як прадстаўніка адміністрацыі, жанчына адказала, што працоўны час ужо скончаны. Цікава, атрымаць дазвол нельга, а забараніць у непрацоўны час можна.

У выніку паміжа бакамі было дасягнутае пагадненьне: дрэвы можна высадзіць, але заўтра неабходна будзе зьвяртацца ў адміністрацыю Савецкага раёну дзеля атрыманьня дазволу.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным увесь час здымалі акцыю на відэа і перапісалі ўдзельнікаў.



Перейти на сайт