UDF

Новости

Актывіст руху паскардзіўся генпракурору

milinkevich.org
24.04.2009
На думку актывіста Сяргея Вакуленкі, пракуратура Брэсцкай вобласці парушыла Закон "Аб зваротах грамадзян".

Актывіст руху "За Свабоду" лічыць, што накіраванне абласной пракуратурай ягонай скаргі на дзеянні гарвыканкама на разгляд у гэты ж гарвыканкам (то бок, орган, дзеянні якога абскарджваюцца) з’яўляецца парушэннем часткі 3 артыкула 9 Закона "Аб зваротах грамадзян".

Нагадаем, 2-га красавіка Сяргей Вакуленка паскардзіўся пракурору Брэсцкай вобласці на парушэнне ягоных правоў Брэсцкім гарвыканкамам пры зборы сродкаў на будаўніцтва помніка у гонар 1000-годдзя Брэста. Сёмага красавіка актывісту паведамілі, што перанакіроўваюць ягоную скаргу ў гарвыканкам.



Перейти на сайт