Віталь Каратыш: 95 дзён да “дэмбеля“

milinkevich.org
22 апреля 2009, 13:20
Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з актывістам Руху, кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў на леташніх выбарах, жаўнерам ракетнай часткі Віталём Каратышом.

Лідэр Руху "За Свабоду" на шляху да Гомельшчыны завітаў да вайсковай часткі, што месціцца ля вёскі Цэль, каб убачыцца з актывістам Руху, якога ў разгар выбарчай кампаніі забралі ў войска, і выказаць яму сваю падтрымку.

Да дэмакратычнага актывіста спачатку было насцярожанае стаўленне начальства, цяпер − вельмі добрае. З аднаго боку Віталь спраўна служыць, з іншага − ніхто не хоча эксцэсаў, зважаючы на тое, што інфармацыя пра іх можа трапіць у прэсу.

Віталь Каратыш рэгулярна атрымлівае "Народную Волю" і "Нашу Ніву", хоць начальства гэтаму спрыяла не адразу.

Малады палітык паведаміў, што апошнія дні, акрамя сваіх абавязкаў і заняткаў (частка рыхтуецаа да травеньскага параду) займаўся напісаннем велікодных віншаванак сваім выбарцам.

− Я ужо даслаў каля тысячы паштовак па-беларуску, на адрэсы людзей, якія мяне падтрымалі на выбарах. Кожны дзень падпісваў па 200-300 паштовак. Мабыць за пару дзён я выканаў гадавы план мясцовага паштовага аддзялення, − жартуе Віталь.

Лідэр Руху "За Свабоду" і яго актывісты жадаюць Віталю паспяхова даслужыць тры месяцы і вяртацца загартаваным у грамадскае і палітычнае жыццё краіны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Віталь Каратыш: 95 дзён да “дэмбеля“