Пракурор зацікавіўся газетай
Міліцыянты з санкцыі пракурора зрабілі агляд кватэры прыхільніка Руху "За Свабоду" Міколы Уласевіча, дзе, на іх думку, робіцца "Астравецкі веснік".
Раніцай да жытла лідэра грамадзянскай ініцыятывы "Астравецкая атамная – гэта злачынства" Міколы Уласевіча прыйшлі міліцыянты з панятымі. Яны аглядзелі пакоі і сфатаграфавалі аргтэхніку. Спроба зладзіць дагляд жылога памяшкання актывістаў грамадзянскай ініцыятывы была 6 лютага.
Як стала вядома Івану Круку, пракурор Астравецкага раёна Аляксандр Мартынчык даў ордэр на дагляд жылога памяшкання ў сувязі з выхадам у рэгіёне першага нумара выдання "Астравецкі веснік". У газеце змешчаны матэрыялы, якія выкладаюць пункт погляду праціўнікаў будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі. Выданне з ствараецца сябрамі ГІ "Астравецкая атамная – гэта злачынства" і выходзіць накладам 299 асобнікаў, што цалкам адпавядае заканадаўству.
– Гэта псіхалагічны прэсінг на нас, каб мы спынілі дзейнасць па інфармаванню насельніцтва пра небяспеку АЭС для нашай зямлі. Астравеччына − унікальны край для турызму і адпачынку. Будаўніцтва АЭС ставіць усё гэта пад пагрозу, – упэўнены Іван Крук.
Мясцовыя ўлады ўсяляк перашкаджаюць правядзенню антыядзернай кампаніі на Астравеччыне. Актывісты шматкроць звярталіся з просьбай аб дазволе правесці пікеты і сустрэчы з грамадскасцю, але заўсёды атрымлівалі адмову. Мясцовая праўладная прэса адмаўлялася друкаваць матэрыялы сябраў ГІ, у якіх было крытычнае стаўленне да будаўніцтва АЭС у рэгіёне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники