UDF

Новости

Куды спяшаюцца чыноўнікі?

прэс-служба руху "За Свабоду"
12.03.2009
Прыхільнікі Руху "За Свабоду" звярнуліся ў Брэсцкі гарвыканкам па тлумачэнні, чаму помнік да 1000-годдзя Брэста плануецца ўсталяваць за 10 год да адзначэння гістарычнай даты.

Заява з просьбай патлумачыць, чаму адкрыццё помніка запланавана фактычна на час, калі гораду споўніцца толькі 990 год, накіравана старшыні Брэсцкага гарвыканкама.

– Адзінае ўцямнае тлумачэнне, якое прыходзіць у галаву – брэсцкія чыноўнікі спяшаюцца такім чынам пакінуць свой след у гісторыі, бо не ўпэўненыя, што застануцца праз 10 год на пасадах. Прынамсі, такое меркаванне выказваюць брэстчукі пры абмеркаванні будаўніцтва спрэчнага помніка. Я лічу, што помнікі, як і віншаванні трэба рабіць своечасова ці трохі пазней, але ніяк не заўчасна, – кажа адзін з падпісантаў заявы, актывіст Руху "За Свабоду" Раман Кісляк.



Перейти на сайт