UDF

Новости

Прадстаўнікі Маладога Фронту і Моладзі БНФ перадалі ў офіс МТС 2500 подпісаў

[xfgiven_info]
[/xfgiven_info] 12.03.2009
У працяг акцыі "МТС па-беларуску", якую правядзяць моладзевыя дэмакратычныя арганізацыі, прадстаўнікі Маладога Фронту і Моладзі БНФ перадалі ў галоўны офіс МТС 2,5 тысячы подпісаў абанэнтаў МТС за яго беларусізацыю. Адказны сакратар Моладзі БНФ Антось Койпіш падчас размовы з супрацоўнікам кампаніі, напісаў зварот да кіраўніцтва МТС і перадаў яго ў офіс.

Прадстаўнік кампаніі МТС зьвярнуўся да маладых актывістаў з просьбаю дапамагчы перакладаць сайт кампаніі на беларускую мову ў выпадку прыняцьця станоўчага рашэньня па звароце. Прадстаўнікі Маладога Фронту і Моладзі БНФ паабяцалі сваю дапамогу.



Перейти на сайт