ЕС імкнецца еўрапеізаваць Беларусь
15 красавіка Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з актывістамі Воранаўскага раёна і Мастоў.
Краязнаўцы, гісторыкі, настаўнікі больш трох гадзін абмяркоўвалі з Аляксандрам Мілінкевічам сітуацыю ў краіне, пытанні працы дэмакратычных актывістаў на бліжэйшы час, стратэгію дзеянняў падчас будучых кампаніяў.
У адказ на пытанне актывістаў пра стасункі з аб’яднанай Еўропай Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што ЕС прыкладае намаганні, каб еўрапеізаваць Беларусь. "Што датычыцца адносінаў з Расіяй, то аб’яднанне з ёю азначае палітычную смерць краіны", - падкрэсліў палітык.
Таксама вялікую небяспеку для краіны нясуць сённяшнія крэдыты, атрыманыя ад Расіі. Трэба сказаць праўду пра рэальны стан справаў у краіне, прыняць антыкрызісную праграму рэфармавання эканомікі і развіваць нармальныя адносіны з цывілізаваным дэмакратычным светам, зазначыў лідэр Руху "За Свабоду".
У чацвер Аляксандр Мілінкевіч працягне сустрэчы з жыхарамі Гарадзеншчыны.