UDF

Новости

Не толькі лістоўкі

regionby.org
16.04.2009
Каля васьмісот ялінак пасадзілі шэсць маладзёнаў у Мастоўскім раёне. Яны звярнуліся ў мясцовы лясгас, калі даведаліся, што праводзіцца "Тыдзень лесу-2009".

Начальнік лясгасу Юры Чубрык 15 красавіка даў машыну, іх даставілі ў лес за вёскай Галынка, які тутэйшыя жыхары называюць Грабоўскім, бо там растуць грабы. Акцыя праходзіла пад заклікам "Пасадзіць лясы для нашчадкаў".

Пра гэта паведаміў каардынатар Руху "За свабоду" з Мастоў Алесь Зарэмбюк. Ён зазначыў, што мэтай моладзі было паўдзельнічаць у карысным мерапрыемстве, паказаць: яны могуць супрацоўнічаць з уладамі ў станоўчых справах, каб людзі не думалі, што "свабодаўцы" здольныя толькі раздаваць лістоўкі.

Дарэчы, тыдзень лесу праходзіць у рамках абвешчанага сёлета ўладамі "Году роднай зямлі".



Перейти на сайт