UDF

Новости

Беларускі Еўрапейскі Форум адбудзецца ў палацы культуры МАЗ

milinkevich.org
13.11.2009
Пра гэта стала вядома падчас размовы намесніка старшыні Руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча з адказным чыноўнікам Мінгарвыканкама.

Начальнік аддзела масавых мерапрыемстваў упраўлення ідэалогіі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту Эдуард Тамільчык паведаміў, што Мінгарвыканкамам прынятае станоўчае рашэнне адносна правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму ў палацы культуры Мінскага аўтазаводу.

Бліжэйшым часам прадстаўнікі Руху "За Свабоду" аформяць дамову з дырэкцыяй ПК МАЗ пра арэнду памяшкання.



Перейти на сайт