Падарожжа па мясцінах Слуцкага паўстання
Партыя БНФ запрашае ў мемарыяльнае падарожжа па мясцінах Слуцкага паўстання 1920 г.
Падарожжа адбудзецца 28 лістапада 2009 г.
У праграме:
Наведванне і ўшанаванне памятных мясцін Слуцкага збройнага чыну:
1. Мястэчка Грозаў – месца фармавання Грозаўскага палка, памятны крыж на рынкавым пляцы, сядзібны дом Мержаеўскіх,
2. Мястэчка Семежава – месца найбольш жорсткіх баёў, памятны крыж на тэрыторыі знішчанай семежаўскай царквы, побач з якой былі пахаваныя абаронцы мястэчка,
3. Вёска Агароднікі – праваслаўныя могілкі, дзе пахаваны ўдзельнікі бою за Вясею,
4. Слуцк – будынак былога дваранскага сходу, дзе было абвешчана паўстанне.
Падчас падарожжа – інфармацыйнае забеспячэнне, прагляд гістарычных дакументальных фільмаў.
Ахвяраванні на падарожжа – 25 000 бел. рублёў.
Запіс адбываецца ў памяшканні сядзібы БНФ.