UDF

Новости

Улады Беларусі адмовілі ў візе Пургурыдэсу

milinkevich.org
06.11.2009
Запрошаны на Беларускі Еўрапейскі Форум дэпутат ПАРЕ Хрыстос Пургурыдэс не зможа прыехаць у Беларусь.

Падчас сустрэчы прадстаўнікоў ПАРЕ з кіраўніком місіі Беларусі пры Радзе Еўропы Андрэем Бушылам было заяўлена, што беларускія ўлады не дазволяць Хрыстосу Пургурыдэсу прыехаць у Беларусь. Прадстаўнік беларускага ўраду даў зразумець, што вядомы дэпутат кіпрскага парламенту не атрымае візу ні ў беларускім консульстве ў Парыжы, ні ў мінскім аэрапорце.

Хрыстос Пургурыдэс у 2004 годзе быў спецдакладчыкам ПАРЕ па Беларусі і займаўся расследаваннем палітычных знікненняў. Ягоныя даклады пра зніклых людзей у Беларусі, а пазней – пра злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі, атрымалі вялікі міжнародны розглас і падвысілі ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Зараз дэпутат кіпрскага парламенту Хрыстос Пургурыдэс з'яўляецца першым намеснікам Старшыні Камітэту ПАРЕ па юрыдычных справах і правах чалавека.

Нагадаем, на Беларускі Еўрапейскі Форум былі запрошаныя шэраг уплывовых еўрапейскіх палітыкаў.



Перейти на сайт