UDF

Новости

Сойм Партыі БНФ ухваліў утварэньне БНБ

pbnf.org
02.11.2009
Сойм Партыі БНФ, які абыўся 31 кастрычніка, ухваліў утварэньне Беларускага Незалежніцкага Блёку і уваходжаньне Партыі БНФ у гэты блёк.

Нагадаем, падпісаньне Дэклярацыі аб утварэньні Беларускага Незалежніцкага Блёку адбылося 27 кастрычніка. У яго ўвайшлі восем суб'ектаў: Партыя БНФ, Рух "За свабоду", БХД, Малады Фронт, Маладая Беларусь, МХСС "Маладыя дэмакраты", Правы Альянс, рух салідарнасьці "Разам".

"Лічу вельмі важным рашэньне Сойму ўхваліць стварэньне блёку, - заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. - Таму што на сёньня менавіта Партыя БНФ выступае рухавіком гэтага палітычнага ўтварэньня і менавіта мы ёсьць тым суб'ектам, які напоўніць блёк дзейнасьцю".



Перейти на сайт