UDF

Новости

Гамельчукі за еўрапейскі выбар

milinkevich.org
13.04.2009
На сустрэчы актывістаў Руху ў Гомелі вызначылі прыярытэты дзейнасці рэгіянальнай арганізацыі і фармат далейшай працы.

У сустрэчы 9 красавіка прыняў удзел намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка, а таксам прадстаўнікі мясцовых палітычных і грамадскіх арганізацый.

Абласны каардынатар Руху Уладзімір Кацора адзначыў, што на сённяшні дзень вельмі важныя празрыстасць і зразумеласць пазіцыі і дзейнасці Руху "За Свабоду" як для актывістаў, так і для шырокай грамадскасці.

Віктар Карнеенка спыніўся на агульнай палітычнай сітуацыі і дзейнасці Руху ва ўмовах дыялогу Еўразвязу з беларускімі ўладамі. "Праграма "Усходняе партнёрства" выгодная Беларусі ў цэлым: не рэжыму ці апазіцыі, а менавіта Беларусі", – адзначыў палітык. Паводле меркавання Віктара Карнеенкі, удзел Беларусі ў гэтай праграме, як і крокі па ўступленню ў Савет Еўропы ўцягвае яе ў еўрапейскую палітыку і адкрывае для беларусаў новыя магчымасці.

Удзельнікі сустрэчы пераканаліся ў неабходнасці еўрапейскага выбару для Беларусі.



Перейти на сайт