UDF

Новости

Камітэт ААН прызнаў парушэнні

milinkevich.org
13.04.2009
На апошняй сесіі Камітэта ААН па правах чалавека разглядалася скарга намесніка кіраўніка Руху "За Свабоду" Віктара Карнеенкі.

Па словах актывіста Руху "За Свабоду" праваабаронцы Рамана Кісляка, Камітэт ААН прызнаў, што выкладзеныя ў скарзе на краіну Беларусь факты парушэння правоў з боку дзяржавы Беларусь сапраўды мелі месца.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе ў Віктара Карнеенкі, які з'яўляўся даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, па рашэнні суда Жлобінскага раёна былі сканфіскаваныя 28 тысяч асобнікаў легальных агітацыйных матэрыялаў у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча, што склала чвэрць усёй афіцыйнай агітацыйнай прадукцыі і магло паўплываць на вынікі выбараў. Суд пакараў Віктара Карнеенку штрафам у 155 тысяч рублёў за нібыта парушэнне заканадаўства аб выбарах (арт. 167-3 КоАП) і пастанавіў знішчыць надрукаваныя матэрыялы.

Усе ўнутраныя сродкі юрыдычнай абароны былі вычарпаныя. Беларускія ўлады абмежавалі права Віктара Карнеенкі на свабоду распаўсюду агітацыйнай інфармацыі, пакаралі яго за змест агітацыйных матэрыялаў і не забяспечылі яму роўнай абароны перад Законам па прычыне палітычных перакананняў. Віктар Карнеенка мусіў звярнуцца са скаргай на Рэспубліку Беларусь у Камітэт ААН.

Паводле Віктара Карнеенкі, беларускія ўлады дапусцілі парушэнне правоў, прадугледжаных у п.1 артыкула 14, п.2 артыкула 19, артыкуле 26 і парушэнне артыкула 25 Міжнароднага пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы.



Перейти на сайт