UDF

Новости

Семінар маладых сацыял-дэмакратаў

bsdp.org
28.10.2009
24–25 кастрычніка адбыўся семінар моладзі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). У працы семінару ўдзельнічалі сябры партыі і блізкія да партыі маладыя актывісты з Магілёўскай вобласці – усяго больш як дваццаць чалавек.

Удзельнікам семінару былі прачытаныя лекцыі пра асноўныя каштоўнасці сацыял-дэмакратыі, аб дзейнасці Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, псіхалагічных і юрыдычных матывах праваабароны.

Адбыліся практычныя заняткі па такіх тэмах як матывацыя палітычнай дзейнасці, кампанія дзеля вырашэння пэўнага пытання. У групах праводзіўся аналіз моцных і слабых бакоў БСДП, яе магчымасцяў, а таксама пагрозаў для партыі, ацэньваліся рэсурсы грамадскай дзейнасці.

У працы семінару ўзялі ўдзел намеснік старшыні БСДП Анатоль Сідарэвіч і сябар Прэзідыума БСДП, старшыня партыйнай камісіі па асноўных каштоўнасцях Ігар Барысаў.



Перейти на сайт