Старшынём “Моладзі БНФ“ абраны Андрэй Крэчка
Старшынём маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ" стаў Андрэй Крэчка.
Ён быў абраны на гэту пасаду шляхам паўторнага тайнага галасавання дэлегатаў IV з'езда арганізацыі, які праходзіць 10 кастрычніка ў Мінску ў офісе Партыі БНФ.
Акрамя Крэчкі на пасаду старшыні арганізацыі прэтэндавала Аляксандра Клімовіч. Падчас першага галасавання мандатная камісія выявіла ў скрынях для тайнага галасавання 65 бюлетэняў, у той час як у працы з'езда ўдзел бяруць 64 дэлегаты. Было вырашана правесці паўторнае галасаванне.
Паводле яго вынікаў Крэчка атрымаў 35 галасоў дэлегатаў з'езда, Клімовіч — 28, яшчэ адзін дэлегат прагаласаваў "супраць усіх". Такім чынам, Крэчка стаў лідэрам "Моладзі БНФ".
У сваім выступленні пасля абрання ён выказаў падзяку ўсім, хто падтрымаў яго. "Я гатоў выконваць усё тое, што было закладзена ў маёй праграме, — актывізаваць працу з рэгіёнамі, даць ім больш паўнамоцтваў у прыняцці рашэнняў арганізацыі і перайсці да працы напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Гэта значыць, больш увагі надаваць штодзённай працы: распрацоўваць улёткі, раздатачныя матэрыялы, прыцягваць нашых актывістаў да працы "ад дзвярэй да дзвярэй" і гэтак далей. Адзіным дадатковым пунктам, які я не згадаў у сваёй праграме, будзе салідарнасць. Салідарнасць з усімі палітычнымі зняволенымі, з палітычнымі прызыўнікамі, з тымі, хто адлічаны з універсітэтаў па палітычных матывах. Мы павінны аказваць ім падтрымку", — заявіў Крэчка.
Андрэй Крэчка нарадзіўся ў 1987 годзе, мінчанін, працаваў у інфармацыйна-вылічальным цэнтры Міністэрства фінансаў сістэмным адміністратарам. Скончыў 9 класаў політэхнічнай гімназіі, радыётэхнічны каледж. Цяпер вучыцца на 4-м курсе БДУІР на завочным аддзяленні. Быў звольнены з працы з-за ўдзелу ў масавых акцыях апазіцыі.