Актывіста Руху не прымаюць на працу
Актывіста Руху "За Свабоду" з Чашнікаў Аляксея Александровіча не прымаюць на працу ні на адно з прадпрыемстваў горада.
Па словах актывіста, кіраўніцтвам Чашніцкага райвыканкама дадзена ўказанне па ўсіх прадпрыемствах горада Чашнікі аб недапушчэнні яго прыёма на працу. Сябра Руха "За Свабоду" і БХД Аляксей Александровіч звязвае гэта са сваёй апазіцыйнай дзейнасцю, выданнем незалежнай газеты і адміністраваннем старонкі www.chashniki.info.
"Усе спробы ўладкавацца на працу заканчваліся тым, што мяне нават не пускалі на тэрыторыю прадпрыемства. Адміністрацыя горада баіцца, што я нібыта іду на працу, каб "баламуціць" народ", - адзначае актывіст.