UDF

Новости

Магілёўскі БНФ высяляюць з офісу

pbnf.org
23.09.2009
24 верасьня у 10:00 у гаспадарчым судзе Магілёўскай вобласьці будзе разглядацца зыск, які падала КУП ЖРЭА Ленінскага раёну Магілёва на ГА БНФ "Адраджэньне". ЖРЭА патрабуе высяленьня грамадзкай арганізацыі з яе офісу ў Магілёве па адрасе вул. Цыялкоўскага, 10, а таксама выплаты за арэнду 5 млн рублёў.

Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў кажа, што на ўчорашні дзень ГА БНФ "Адраджэньне" цалкам разьлічылася з ЖРЭА і ніякіх запазычанасьцяў ня мела:

"Паведамленьне аб судзе абсалютна нечананае, - кажа Рыгор Кастусёў, - ніякіх праверак, неабходных перад судом, не было праведзена. Зрэшты, з гэтага офісу БНФ высяляюць аж з 2007 году. Праўда, у 2007 годзе падставы для высяленьня былі іншыя - хацелі перадаць памяшканьне нейкаму прадпрыемству. Тады мы змаглі дамовіцца з ЖРЭА, арэндную плату плацілі спраўна, асаблівых праблем не было".

ЖРЭА падала ў суд на Магілёўскі БНФ нібыта з-за затрымкі арэнднай платы.



Перейти на сайт