UDF

Новости

Усталяванне помніка чыноўнікі лічаць немэтазгодным

milinkevich.org
15.09.2009
Актывіст Руху "За Свабоду" Дзяніс Турчэняк атрымаў адказ на сваю прапанову стварыць мемарыяльную шыльду ў памяць загінулых у 1660 годзе падчас захопу Брэста маскоўскімі войскамі.

На думку мясцовых уладаў, гістарычныя факты, датычныя нападу на Брэст войска маскоўскага князя Хаванскага ў 1660 годзе ў поўнай меры адлюстраваны ў архівах і музеях гораду.

Згодна калектыўнаму меркаванню Каардынацыйнай рады гарвыканкама па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны, усталяванне памятнай шыльды, прысвечанай захопу Брэста маскоўскімі жаўнерамі, немэтазгодна.

− Прычына адмовы проста абурае. Паводле такой логікі, навошта нам тады помнікі Леніну, калі ўлічваць, што яго цела ўжо выстаўлена ў маўзалеі, − каментуе адказ Дзяніс Турчэняк.



Перейти на сайт