Міліцэйскі УАЗ аштрафавалі за паркоўку ў недазволеным месцы

milinkevich.org
7 сентября 2009, 12:47
Пакарання дамогся пінскі актывіст Руху "За Свабоду". Дагэтуль супрацоўнікі ДАІ не звярталі ўвагі на рэгулярныя парушэнні ПДР мясцовымі міліцыянтамі.

Цікава, што штрафам пакаралі вадзіцеля В. Пушу, які прыпаркаваў службовую машыну ў непарсрэднай блізкасці да Пінскага райаддзела, але не на спецыяльна ўсталяванай паркоўцы.

Актывіст Руху "За Свабоду" Юры Бахцераў лічыць, што патрабаванні Закона аднолькавыя для ўсіх і нават міліцыянты, якія выконваюць свае прафесійныя абавязкі, не маюць права яго парушаць.

Належнага рэагавання пракуратуры на парушэнне Правілаў дарожнага руху, паводле слоў актывіста, удалося дамагчыся не адразу:

− Я прадаставіў усе неабходныя доказы, нават фотаздымкі. Яны адказвалі мне адпіскамі. Нарэшце я патэлефанаваў у пракуратуру Брэсцкай вобласці і заявіў, што калі яны не выступяць у абарону Закону, я вымушаны буду звяртацца да кіраўніка краіны, − распавядае Юры Бахцераў.

Актывіст з сістэматычнымі парушэннямі ПДР міліцыянтамі змагаецца не першы год. Агулам пасля заўваг і скаргаў Юрыя Бахцерава за наўмыснае парушэнне правілаў дарожнага руху былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці адзінадцаць чалавек.

Гэтым разам міліцыянта-вадзіцеля пакаралі мінімальным штрафам, які прадугледжаны артыкулам 18.32 КаАП за такое парушэнне − 0,1 базавай велічыні. Але, па словах актывіста, важны сам факт пакарання менавіта штрафам, а не папярэджаннем ці прафілактычнымі гутаркамі. На чарзе разгляд яшчэ двух выпадкаў парушэння ПДР міліцыянтамі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Міліцэйскі УАЗ аштрафавалі за паркоўку ў недазволеным месцы